Адбылося пасяджанне Сойма Руха Салідарнасці “Разам”



Па першым пытанні – аб палітычнай сітуацыі і дзеяннях Руху Салідарнасці “Разам” у Беларусі і ў замежжы, – з дакладамі выступілі Уладзімір Халіп, Генадзь Драздоў, Алена Талстая.

Па другім пытанні – украінска-беларускія ўзаемадачыненні, – з дакладам выступіў Вячаслаў Сіўчык.

Вітанні Сойму Руху даслаў з Кіева намеснік старшыні ВО “Свобода” Юры Сірацюк. У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел Славамір Адамовіч, Ігар Леднік, Андрэй Мельнікаў, Ада Чалей і іншыя.

Былі прынятыя тры заявы: “Аб небяспеках”, “Свабоду палітвязням!” і “Аб украінска-беларускіх узаемадачыненнях.”