Ратавальнікі папярэджваюць рыбакоў
Нягледзячы на завяршэнне купальнага сезону ў краіне за мінулы тыдзень на вадаёмах загінулі 4 чалавекі. Цяпер у групе рызыкі рыбакі, якія нярэдка знаходзяцца на вадзе ў нецвярозым стане.
Ад кастрычніка ратавальнікі пяройдуць на восеньска-зімовы кантроль за вадаёмамі, але рэйды ўсё роўна будуць праходзіць, кажа кіраўнік пінскага Таварыства выратавання на вадзе Юрый Пічугін:
– За кожным нават адзінкавым выпадкам гібелі людзей на вадзе трагедыя блізкіх, сяброў і г. д. Мы імкнемся дагрукацца да свядомасці людзей, каб знізіць сумную статыстыку. Мы працуем не для паказчыка, а каб знізіць колькасць трагедый на вадзе.
З пачатку года на вадаёмах краіны загінулі звыш 270 чалавек з іх 25 непаўнагадовых. Галоўныя прычыны трагедый на вадзе – ужыванне алкаголю падчас адпачынку і абыякавасць да правілаў бяспекі.
Беларускае Радыё Рацыя