У Беларусі каля 100 чалавек атруціліся грыбамі
У Беларусі каля 100 чалавек атруціліся пасля ўжывання грыбоў – ёсць адна ахвяра. У большасці выпадкаў грыбнікі блытаюць ядомыя і неядомыя дарункі лесу.
Таксама пытанне ў тым, дзе збіраць грыбы, кажа лекар-эпідэміёлаг Вольга Краўчанка:
– Збіраць трэба толькі тыя грыбы, якія вы добра ведаеце. Не варта збіраць старыя, перасохлыя грыбы. Нельга збіраць грыбы каля шасэйных ці чыгуначных дарог. Не захоўваць грыбы працяглы час, асабліва ў цяпле. Хочацца адзначыць, што не варта набываць грыбы ў выпадковых людзей у несанкцыянаваных месцах гандлю.
Медыкі адзначаюць, што сёлета павялічылася колькасць атручванняў грыбамі, але ёсць і іншая пагроза пра якую кажуць ужо ратавальнікі – людзі масава губляюцца ў лясах.
Беларускае Радыё Рацыя