У іракскім Курдыстане праходзіць рэферэндум аб незалежнасці



У панядзелак, 25 верасня, у іракскім Курдыстане стартаваў рэферэндум пра незалежнасць рэгіёна. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters

Выбарчыя дзяльніцы адкрыліся а 7.00. Галасаванне прадоўжыцца да 18.00.

Вынікі рэферэндума, арганізаванага легальным урадам, будуць абвешчаны цягам 72 гадзін пасля яго заканчэння.

Хоць, як чакаецца, бальшыня выбарцаў падтрымаюць ідэю незалежнасці, рэферэндум не мае абавязковага характару. Вынікі плебісцыту даюць уладам Курдыстану мандат весці перамовы з Іракам і суседнімі краінамі пра стварэнне новай дзяржавы.

Ірак, Іран і Турцыя не прызнаюць правядзенне рэферэндума. 24 верасня ў звязку з будучым галасаваннем Ірак зачыніў сваю паветраную прастору для Курдыстану.

Беларускае Радыё Рацыя