24 тур чэмпіяната Беларусі: 1 кастрычніка – „Дынама” (Менск) – БАТЭ



Футбалісты салігорскага „Шахцёра” выйшлі ў лідары чэмпіянату Беларусі, пацясніўшы з першага месца менскае „Дынама”.

У дамашнім паядынку 23-га тура з адным з аўтсайдараў першынства „Іслаччу” гарнякі перамаглі з буйным лікам 4:0. Менскія дынамаўцы ў гасцявым матчы з берасцейскім „Дынама” ўступілі з мінімальным рэзультатам – 0:1. Барысаўскі БАТЭ, які ідзе трэцім, на сваім полі разграміў „Слуцк” – 6:0. У гэтай сустрэчы хет-трык аформіў лідар атак барысаўчан Міхаіл Гардзяйчук, які з 14 галамі ўзначальвае бамбардзірскую гонку.

Рэзультаты астатніх сустрэч 23-га тура: „Гомель” – „Днепр” (Магілёў) – 0:0, „Славія” (Мазыр) – „Крумкачы” (Менск) – 3:1, „Мінск” – „Віцебск” – 0:0, „Гарадзея” – „Нафтан” (Наваполацк) – 2:0, „Нёман” (Гародня) – „Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) – 0:1.

Становішча ў групе лідараў: „Шахцёр” – 53 ачкі (розніца мячоў – 39-13), „Дынама” (Менск) – 52 (33-12), БАТЭ – 51 (44-11). Унізе турнірнай табліцы па-ранейшаму „Іслач” і „Нафтан”, у якіх па 8 заліковых балаў.

У 24-м туры сустракаюцца:

29 верасня – „Іслач” – „Славія”, „Віцебск” – „Дынама” (Берасце);

30 верасня – „Крумкачы” – „Нёман”, „Нафтан” – „Гомель”, „Днепр” – „Мінск”;

1 кастрычніка – „Дынама” (Менск) – БАТЭ, „Слуцк” – „Шахцёр”, „Тарпеда-БелАЗ” – „Гарадзея”.

belta.by