„Зубры” перамаглі ў Ханты-Мансійску



Пасля дзвюх запар паразаў на выездзе ад „Барыса” 1:4 і навасібірскай „Сібіры” 1:2 у рэгулярным першынстве КХЛ менскае „Дынама” перамагло ў гасцях „Югру” – 2:1. У Ханты-Мансійску „зубрам” удалося забраць тры ачкі ў аднаго з аўтсайдараў Усходняй канферэнцыі.

Бела-блакітныя адкрылі лік у канцы першага перыяда – хвосткім кідком на 29-й хвіліне вызначыўся Дзмітрый Буйніцкі. На 36-й хвіліне, гуляючы ў бальшыні, гаспадары пляцоўкі параўнялі лік. Пераможную шайбу менчукі закінулі за 50 секунд да фінальнай сірэны – удала на дабіванні згуляў Яўген Кавыршын.

„Дынама” выйграла пяты матч у сезоне з 15-ці і набрала агулам 17 ачкоў (яшчэ па адным пункце дадалося пасля паразаў у авертайме і па булітах). „Зубры” узняліся пакуль на 10-е месца Заходняй канферэнцыі. Ад 9-га іх аддзяляе два ачкі, ад зоны плэй-оф – тры.

Наступную сустрэчу „Дынама” правядзе таксама на выездзе – з омскім „Авангардам”, які трэніруе беларус Андрэй Скабелка.

Беларускае Радыё Рацыя