У Берасці пройдзе паніхіда па Алесю Чаркашыну



27 верасня ў Душпастарскім цэнтры грэка-каталікоў Берасця адбудзецца паніхіда па Алесю Чаркашыну і прэзентацыя кніг, у тым ліку пра яго. Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) Павел Севярынец на сваёй старонцы ў facebook.

Мы разумеем, што заўсёды вялі за сабой народ палымяныя, яркія адзінкі. І вось такім чалавекам, такім героем, які і зараз свеціць, які і зараз, як анёл, вядзе беларусаў, ёсць Алесь Чаркашын. Яго нельга забыць яшчэ і таму, што пры жыцці, калі яму споўніўся век Хрыста, ён зрабіў многія рэчы, якія тады не разумелі, але мы разумеем цяпер. Напрыклад, той жа самы перформанс са скрываўленымі рукамі перад выканкамам.

Алесь Чаркашын – берасцейскі добраахвотнік Дабравольчага ўкраінскага корпуса «Правага сектара», які памёр ад цяжкіх раненняў, атрыманых у баі ў зоне АТА на ўсходзе Украіны. Мерапрыемствы ў Берасці супадуць з ягоным 35-годдзем.

Пачатак паніхіды па добраахвотніку ў 18:30 па адрасе вуліца Дворнікава 63, што ў мікрараёне Рэчыца.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце