У Менску эвакуяваны разліковы цэнтр Нацбанка



У Менску каля 13 гадзін з будынка па вуліцы Кальварыйскай, 7, былі эвакуяваныя супрацоўнікі ўсіх арганізацый, размешчаных у гэтым доме, а таксама наведвальнікі. Пра гэта БелаПАН паведаміў відавочца здарэння.

Паводле яго слоў, на гэты момант каля будынка знаходзіцца шэсць пажарных машын і адна — хуткай дапамогі. З аднаго з вокнаў ідзе дым.

У будынку па вуліцы Кальварыйскай, 7, размешчаны разліковы цэнтр Нацыянальнага банка і Цэнтр банкаўскіх тэхналогій.