Беларускія валейбалісткі выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы!
Беларускія валейбалісткі ў раўндзе плэй-оф змагаліся з чэшскай камандай за права выхаду ў чвэрцьфінал. У драматычнай гульні шчаслівы білет туды дастаўся выхванкам Пятра Хілько. Беларускі ў ліку васьмі мацнейшых дружын кантыненту!
Першыя дзве партыі беларускі саступілі – 18:25 і 23:25. У такой, здавалася б, безнадзейнай сітуацыі, наша зборная на нервах здолела выцягнуць трэцюю партыю 27:25. У чацвёртай партыі ўмовы дыктавала ўжо беларуская дружына – 25:22.
Усё вырашалася ў заключным укарочаным сеце. Беларускі цэлы час былі наперадзе і з другога матч-болу здолелі рэалізаваць сваю перавагу – 17:15. Выніковыя 3-2 на карысць беларускай дружыны.
У чвэрцьфінале Беларусь сустрэнецца 28 верасня з камандай Сербіі. Сустрэча адбудзецца ў азербайджанскім Баку.
Беларускае Радыё Рацыя