У Расеі забілі гарадзенскага музыку



Сябры гарадзенскага музыкі Арцёма Самойлава, забітага на заробках у Расеі, шукаюць грошы для дастаўкі цела на радзіму. Цела Самойлава знайшлі яшчэ 23-га верасня ў пасёлку Ермакова Калінінградскай вобласці, куды гарадзенец адправіўся на заробкі з сябрамі. Падазраваны ўжо арыштаваны расейскай паліцыяй.

Працу беларусы не знайшлі і збіраліся ляцець дадому. Самойлаў збіраўся ляцець у Беларусь праз некалькі дзён пасля 23-га, калі яго забілі. Па словах сяброў, да іх чапляліся мясцовыя хуліганы, якім не падабалася, што Арцём носіць бараду.

Паводле hrodna.life 

Фота Руслана Кулевіча