Комікс пра тое, як балахоўцы Пінск бралі



Кароткі гістарычны комікс апублікаваны ў польскім штомесячніку „Uważam Rze Historia” прысвечаны рэйду Станіслава Булак-Балаховіча падчас польска-савецкай вайны, які быў здзейснены на Пінск 26 верасня 1920 года. Генерал і яго жаўнеры вельмі хутка занялі горад, узяўшы ў палон некалькі тысяч чырвонаармейцаў, дзясяткі гармат, цягнікі, вайсковую касу, склады боепрыпасаў і нават палкавы аркестар, які Балаховіч прыняў на сваю службу.

Беларускае Радыё Рацыя