У Беларусі новы міністр культуры
Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам культуры Юрыя Бондара, які да гэтага ўзначальваў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (БДУКМ), паведамляе belta.by.
Бондар змяніў Барыса Святлова, які ўзначальваў Мінкульт са снежня 2012 года.
Юрый Бондар — нарадзіўся 11 красавіка 1973 года ў Менску. У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ, у 2007-м — Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. У 2009 годзе стаў дацэнтам паліталогіі.
У БДУКМ Бондар працаваў з 2001 года. Прайшоў праз пасады выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры культуралогіі, першага прарэктара, а ў 2013 годзе ўзначаліў ВНУ.
У 2014 годзе быў абраны дэпутатам Менгарсавета XVII склікання.