Улады Украіны і Беларусі абмяркоўваюць стварэнне ўкраінскага тэлеканала для Беларусі



Улады Украіны і Беларусі актыўна абмяркоўваюць стварэнне ўкраінскага тэлеканала для Беларусі. Пра гэта паведамляе кіеўская інфармацыйнае агенцтва УНН. Інфармацыйнае агенцтва цытуе Ігара Кізіма, украінскага пасла ў Менску: «Ёсць палітычная воля, і гэтая палітычная воля была больш задэкларавана з боку Беларусі. Цяпер усё адбываецца на стадыі вырашэння камерцыйных пытанняў», — зазначыў дыпламат.

Украінскія назіральнікі мяркуюць, з’яўлення такога тэлеканала магло б супрацьстаяць расейскай прапагандзе і змяніць погляды беларусаў на тыя працэсы, якія адбываюцца ва Украіне. На думку львоўскага журналіста Андрэя Клімовіча, Украіна пакуль што прайграе інфармацыйную вайну крамлёўскім тэлеканалам, якія транслююцца на Беларусь:

У пытаннях інфармацыйная палітыкі мы прайграем і таму гэтую палітыку трэба мяняць. Зноў жа за гэта трэба ўзяцца дзяржаве. У нас мноства людзей, якія могуць асвятляць падзеі, але яны застаюцца з межах сваіх блогаў, Фэйсбука і так далей. На жаль, сітуацыя вельмі складаная.

Пра тэрміны пачатку трансляцыі ўкраінскіх праграм у Беларусь пакуль не паведамляецца. Таксама невядома, на якой мове мае быць гэтае вяшчанне.

Беларускае Радыё Рацыя