Праект „Казачкі бай” прадставілі ў Беластоку



Дзеці з’яўляюцца часткай спектакля ў праекце „Казачкі бай” дзіцячага тэатра „Калейдаскоп” з Менску. Яны выступілі ў Беластоку ў межах тэатральнага фестывалю „Одэ” і паказалі спектакль „Дарожныя прыгоды Віты”.

Гэта інтэрактыўны лялечны спектакль паводле кнігі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг. Інтэрактыўны, бо дзеці ўдзельнічаюць і дапамагаюць акторам, кажа Наталля Ляванава:

– „Казачкі бай” – гэта невялікі ўласны праект з Менску. Што датычыць спектаклю, то ёсць гледачы, ёсць імпрэза, ёсць кантакт з гледачамі. Лепей калі малая заля і не шмат гледачоў, бо калі вялікая заля, то ты не ведаеш як уплывае твой спектакль на гледача.

Спектакль паказалі на малой сцэне Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў рамках тэатральнага фестывалю Оде. Акторы з Менску выступяць яшчэ (29.09.2017) ў Доме праваслаўнай культуры ў Бельску-Падляшскім а 9.00 і 10.30.

Беларускае Радыё Рацыя