Беларускія валейбалісткі прайгралі Сербіі ў чвэрцьфінале
Жаночая дружына Беларусі пацярпела паразу ад зборнай Сербіі ў чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы – 0-3. На жаль, беларускія дзяўчаты не здолелі на роўных пазмагацца з адной з лепшых камандаў кантынента. У паўфінале Сербія згуляе з пераможцам пары Расея-Турцыя. Беларуская дружына пакідае чэмпіянат, дасягнуўшы дастакова высокага выніку.
Сербія — Беларусь — 3:0 (25:19, 25:12, 25:14).
Беларускае Радыё Рацыя