Аляксандр Вянгерскі засуджаны да 10 сутак арышту



У Менску адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні Аляксандра Вянгерскага, які 28 верасня на матчы БАТЭ (Барысаў) – „Арсенал” (Лондан) выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам. 

Было складзена два адміністрацыйныя пратаколы: адзін паводле артыкулу „дробнае хуліганства”, іншы за нібыта „непадпарадкаванне службовай асобе”. 

У выніку адміністрацыйнага працэсу агулам Аляксандр Вянгерскі засуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Футбольны заўзятар паспеў расказаць журналістам, што пасля затрымання яго збівалі. У выніку да маладога чалавека выклікалі хуткую дапамогу.

Аляксандру Вянгерскаму 26 гадоў, родам ён з Вялейкі. Жыве то ў сталіцы, то ў родным горадзе. Менавіта Аляксандр Вянгерскі нядаўна выходзіў на плошчу з плакатам „Русский солдат, иди домой! Водки здесь нет”. Адметна, што Вянгерскі з’яўляецца прыхільнікам і фанатам якраз лонданскага Арсенала і падпісваецца часта нікам „Венгер” (менавіта такое прозвішча галоўнага трэнера брытанскага клуба).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters