Валерый Лабун: У Беларусі цудоўныя ўмовы для вядзення бізнесу
У Беларусі ідэальныя ўмовы для вядзення бізнесу. З такім пасланнем да польскіх бізнесоўцаў прыехалі на эканамічны форум у Беласток прадстаўнікі афіцыйнага Менску.
За апошнія гады адбылося шмат пераменаў, што значна спрасціла ўмовы для вядзенне бізнесу замежнымі кампаніямі, паведаміў генеральны дырэктар берасцейскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Валерый Лабун:
– Уся тэрыторыя Беларусі з’яўляецца ільготнай эканамічнай зонай для бізнеса. Ужо каля двадцаці гадоў існуюць свабодныя эканамічныя зоны ў Рэспубліцы Беларусь, то бок у кожнай вобласці яны ёсць. На ўзроўні кіраўніцтва краіны ў апошні час былі прынятыя адпаведныя дакументы, якія дазваляюць замежнаму бізнесу ісці ў малыя і сярэднія гарады. Створаны цудоўныя ўмовы для вядзення бізнесу.
Не ўсё так добра, і пра гэта сведчыць што тое, што інвестары не ікнуцца ў Беларусь, заўважае эканаміст і прадпрымальнік Сяргей Балыкін. І менавіта таму чыноўнікі вымушаныя ездзіць на розныя форумы і актыўна запрашаць, кажа Сяргей Балыкін:
– Нестабільнасць заканадаўства, у першую чаргу падатковага, бо падаткі ў нас змяняюцца, змяняюцца правілы гульні. Не ўсё ў нас добра, не ўсё ў нас празрыста. Адзінае, што ў нас добра – гэта тое, што рынку ў нас насамрэч няма, цэны досыць высокія.
Больш таго ў Беларусі больш танная працоўная сіла – дадае эксперт. Працяг тэмы цягам гадзіны у праграме „Мы бачым”.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя