Аляксандра Сасновіч перамагла на старце турніра ў Пекіне
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў кваліфікацыі буйнога турніру катэгорыі „Прэм’ер” у Пекіне (прызавы фонд – $6,3 млн).
Сёння, 29 верасня, у паядынку першага раўнда Сасновіч (102-і нумар сусветнага рэйтынгу) узяла верх над расейкай Алай Кудраўцавай (348-ы нумар рэйтынгу WTA) – 6:3, 6:0. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з пераможцай матчу паміж кітайскай тэнісісткай Лю Фанчжоу (159) і прадстаўніцай ЗША Варварай Лепчанка (76).
Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (119) паспяхова выступае на спаборніцтвах у Ташкенце (прызавы фонд – $226 тыс.). Сёння ў паядынку за выхад у фінал яна будзе сапернічаць з венгерскай тэнісісткай Тымеяй Бабаш (52).
На мужчынскім турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд – $667 тыс.) беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд сёння згуляюць у паўфінале парнага разраду з аўстрыйска-амерыканскім тандэмам Александр Пея / Раджыў Рам.