Справа 1981 г. “Савецкая Дзяржбяспека супраць усходніх містыкаў”
За часамі позняга СССР да “рэлігійных праяваў” ставіліся куды больш памяркоўна, чым пры Хрушчове і Сталіне. Тлумачылася гэта даволі проста: яшчэ ў 1965 годзе быў створаны Савет па справах рэлігій, які здолеў паставіць пад татальны кантроль усе існыя рэлігіі і канфесіі ў СССР.
Фаварытам была Расейская Праваслаўная Царква Маскоўскага патрыярхату. Іерархі РПЦ паслухмяна выконвалі загады атэістычнай савецкай улады, прытым немалая іх частка плённа супрацоўнічала з КГБ (супрацоўнічае і пагэтуль). На ксяндзоў, пастараў і рабі глядзелі з апаскай, бо кантраляваць каталікоў, пратэстантаў і юдзеяў было куды цяжэй.
І вось напачатку 80-ых савецкая ўлада сутыкнулася з новымі рэлігійнымі плынямі, частка якіх прыйшла з Заходняй Еўропы, а частка – з азіяцкіх краінаў. Штатные ідэолагі “на месцах” адразу не ўцямілі – як на ўсю гэтую экзатычную містыку рэагаваць. А вось у КГБ СССР выдатна ведалі не толькі пра адзіныя правільныя рэакцыі на замежную рэакцыйную пошасць, але і склалі падрабязны план дзеяў па яе нейтралізацыі…
* * *
Напачатку 80-ых вулічныя краявіды буйных гарадоў СССР ўзбагацілі дзіўныя людзі. Яны вабілі погляды мінакоў аранжавымі балахонамі, дзіўнымі танцамі і манатоннымі спевамі кшталту “Харэ Крышна мыла маму, а Харэ Мама мыла Крышну!”
КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
26 августа 1981 г.
Докладная записка
о лицах, увлекающимися религиозно-мистическими учениями и тенденциях к их группированию
(…)
По данным КГБ СССР, в настоящее время на Западе получила широкое распространение деятельность религиозно-мистической организации “Международное общество сознания Кришны», основанной в 1966 г. в Нью-Йорке индийским монахом Свами Прабхупадой. Пользуясь значительной финансовой поддержкой монополистического капитала, общество создало свои центры в Англии, ФРГ, Японии, Голландии и других капиталистических странах, издает журнал «Обратно к божественности».
(…)
Под воздействием буржуазной пропаганды, а также в результате активной деятельности эмиссаров «Международного общества сознания Кришны», приезжающих в СССР по различным каналам, в Москве, Ленинграде, Киеве, Риге, Таллинне, Вильнюсе, Баку и других городах страны возникли также группы так называемых «кришнаитов».
(…)
З’яўленне крышнаітаў у СССР і пагэтуль выклікае шмат пытанняў. Вядома, што стваральнік культу Свамі Прабхупада ў 1971 годзе афіцыйна наведаў Савецкі Саюз, дзе сустракаўся з партыйнымі чыноўнікамі і супрацоўнікамі Інстытута ўсходнязнаўства – навукова-даследчай структурай Акадэміі навук, якая плённа супрацоўнічала з КГБ. Вядома, што крышнаіцкая літаратура, перакладзеная на расейскую мову і шыкоўна выдадзеная, адразу пасля тае сустрэчы пачала завозіцца ў СССР рэгулярна і без праблем. Вядома таксама, што ў 70-я гады савецкая ўлада ставілася да тых крышнаітаў цалкам лаяльна.
Аднак у “дакладной КГБ”, датаванай 1981 года, тыя крышнаіты характарызуюцца адназначна адмоўна. Але чым выклікана такая змена – сказаць цяжка…
У дакладной згадваецца яшчэ адзін “дэструктыўны культ”:
Из докладной записки КГБ СССР
(…)
Отмечается активность последователей секты «Белое братство», или «дыновистов» (названной по имени ее основателя, бывшего офицера царской болгарской армии П. Дынова). Это течение возникло в начале ХХ века в Болгарии, его центр в настоящее время находится во Франции и инспирирует нелегальную деятельность единоверцев в НРБ, численность которых составляет около 500 человек.
(…)
“Белае братэрства”, якое згадваецца ў дакладной, не мае ніякага дачынення да “Вялікага Белага Братэрства”, створанага Юрыем Крываногавым і Марыяй Цвігун, больш вядомай як “Марыя Дэві Хрыстос”. “Белае братэрства”, пра якое ідзе гаворка ў дакладной КГБ, сапраўды мела балгарскія карані і вельмі абмежаваны арэал распаўсюду – пераважна, на поўдні СССР і ў некаторых мегаполісах.
Натуральна, паўстае пытанне: а з чаго гэта тысячы маладых савецкіх людзей, пераважна з вышэйшай адукацыяй, раптам кінуліся ў тую містыку, імпартаваную з-за мяжы?
Адказ навідавоку. Напачатку 80-ых абсалютная ілжывасць савецкай ідэалогіі стала відавочнай для большасці савецкіх людзей, прытым багата хто адчуваў тую ілжывасць на ўзроўні падсвядомасці. Структуры Маскоўскага патрыярхату, зверху данізу нашпігаваныя кагэбэшнай агентурай, шмат кім успрымаліся як хаўрусныя савецкай улады.
Людзі прагнулі хоць у нешта верыць, але вера ў “сацыяльную справядлівасць у СССР” выклікала ў іх адно з’едлівую усмешку, а лозунгі “пра хуткую пабудову камунізму” – і пагатоў. Недавер да “саўка”, памножаны на тагачасную моду на ўсходнія філасофскія плыні, і спрычыніўся да лакальнага росквіту тых жа крышнаітаў.
Гэта ўскосна пацвярджаюць нават кагэбэшныя дакументы.
Из докладной записки КГБ СССР
(…)
Органами КГБ на Украине выявлено более 100 человек, увлекающимися религиозно-мистическими учениями. Анализ имеющихся материалов свидетельствует о том, что около 70 % из них в возрасте старше 30 лет, в большинстве своем с высшим образованием, из числа научно-технической и творческой интеллигенции, медицинских работников, а также лиц, уклоняющихся от общественно-полезного труда. Отдельные из них возводят клевету на советскую действительность, восхваляют так называемый «западный образ жизни», утверждая, что существующая в стране идеология и религия «не удовлетворяет» современного человека.
(…)
У цывілізаваных дзяржавах дзейнічае прынцып: “дазволена ўсё, што не забаронена”. У Савецкім Саюзе было наадварот: “забаронена ўсё, што не дазволена”. І хаця савецкая канстытуцыя гарантавала свабоду сумлення і ніводны закон тых крышнаітаў не забараняў, КГБ пабачыў у распаўсюдзе “ўсходняй містыкі” падступную змову заходніх спецслужбаў.
Из докладной записки КГБ СССР
(…)
Построенная на мистицизме догматика «кришнаитов» проповедует индивидуализм, противопоставляет личность обществу, что в конечном итоге ведет к снижению трудовой, политической активности человека и социальному паразитизму.
Распространяя эти мистические учения, противник пытается оторвать отдельных советских людей, прежде всего молодежь и интеллигенцию, от участия в общественной жизни, зародить сомнения в правильности политики КПСС и Советского правительства и направить усилия молодежи на поиски «мистических идеалов». Вовлечение советских граждан в так называемое членство «кришнаитов» является новой изощренной формой идеологической диверсии противника.
(…)
І крышнаітаў, і “Белае братэрства” давольна актыўна пераследвалі ажно да другой паловы 80-ых гадоў…
Але пройдзе зусім мала часу, і Юрый Крываногаў, былы супрацоўнік Мікалаеўскага навукова-даследчага цэнтра КГБ па маніпуляванні масавай свядомасцю, зарганізуе жахлівую таталітарную секту “Вялікае Белае Братэрства”, якая імгненна распаўзецца па постсавецкай тэрыторыі. Тыя, хто памятае пачатак 90-ых, напэўна прыгадаюць і скандальную спробу захопу Сафіеўскай царквы ў Кіеве, і процьму плакатаў таго “братэрства”, якімі былі заклеены сцены спальных менскіх мікрараёнаў.
І ўжо пасля развалу СССР, ва ўмовах татальнага крызісу ідэалогіі, з’явіцца процьма іншых містычных плыняў і сект. Сібірскі мент-прапаведнік Вісарыён зарганізуе “Царкву апошняга запавету”. Савецкі інжынер Грабавы абвесціць сябе “Ісусам Хрыстом у Другім прышэсці” і паабяцае ўваскрашаць мёртвых.
Але нават самы павярхоўны аналіз дзейнасці тых сектаў сведчыць, што за іх узнікненнем напэўна стаялі савецкія і постсавецкія спецслужбы.
* * *
Наступным разам я раскажу, як КГБ СССР вербаваў агентуру ў Польшчы і да якіх наступстваў гэтая вярбоўка прыводзіла.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Беларускае Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 184