«Мова нанова» ў Баранавічах пачала новы навучальны сезон



 

Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» адкрыліся ў Баранавічах тры з паловай гады таму. Аўдыторыя за гэты час павялічылася з 15 чалавек да 30. Гэта не шмат, але кропля камень точыць, гаворыць арганізатарка курсаў Юля Трацяк. Курсы носяць пазнавальны характар не толькі ў вобласці беларускай мовы, але і ў гісторыі роднага краю і культуры:

– Звычайна гэта нейкая моўная частка і менавіта моўны аспект, а другая частка – гэта ўжо тэма, на якую прыязджае госць. Напрыклад, сёння былі рыцары. Мы стараліся больш-менш падабраць пад рыцараў адмысловую разміначку. І ў нас яшчэ абавязковая наша Наталля Сабко, якая нам распавядае гістарычныя факты пра Баранавічы. Гэта таксама цікава.

Паводле Юлі Трацяк, сярэдні ўзрост слухачоў каля 40 гадоў. Гэта радуе. А яшчэ больш будзе радаваць фактар пашырэння аўдыторыі.

[Not a valid template]

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя