Мара пра фестываль і масты з кракадзіламі



Гэта мара пра фестываль сучаснай літаратуры ў Воршы. І называўся бы ён „Мур” .

Літаратура –  мур, які абароніць ад наступу „русского мира”. Будаваць не масты, а муры, а калі і масты, то з кракадзіламі. Сядзіць кракадзіл на мосце і прапускае не ўсіх.   

Такім чынам, асноўная ідэя – адстойванне культурных межаў.  У фестывалі удзельнічаўюць літаратары з Беларусі (у тым ліку із беларуска-расейскага памежжа)  краінаў-суседак Беларусі.  

 Ворша – апошні буйны беларускі горад перад мяжой Расеяй  – краіны, якая вядзе агрэсіўную палітыку не толькі на ўзроўні палітычным, але ідэалагічным і культурніцкім. Большасць жыхароў беларуска-расейскага памежжа жывуць ў расейскім інфармацыйным ды культурным фоне.

Ворша – Радзіма Уладзіміра Караткевіча, аўтара, дзякуючы творам якіх было абуджана і захавалася нацыянальная ідэтычасць некалькіх пакаленняў беларусаў.

Між тым, у Воршы няма альтэрнатыўных культурніцкіх падзеяў, звязаных з Уладзімірам Караткевічам. Адзін афіцыёз. 

І яшчэ: завяршэнне фестывалю. Недалёка ад расейскай мяжы ўдзельнікі фестывалю закладаюць вялікі камень – валун з чырвонаго дняпроўскага граніту з выбітай на ім  цытатай з Уладзіміра Караткевіча.

Напрыклад, гэта можа быць цытата з „Каласоў пад сярпом тваім” – Паўставаць трэба з надзеяй на перамогу. 

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ