Законны пратэст “цмокаў”



Баскетбольны клуб „Цмокi-Мiнск” пасля хатняй паразы ў матчы Адзінай лігі ВТБ ад рыжскага ВЭФа (70:71) падаў афіцыйны пратэст адносна арбітражу міжнароднай брыгады суддзяў – літоўца Томаса Ясявічуса, паляка Марэка Малішэўскага і расейца Сяргея Міхайлава. Нараканні беларускага боку выклікала рашэнне не залічваць дакладны трохачковы кідок Бранка Міркавіча на 39-й хвіліне паядынку пры ліку 68:66 на карысць гаспадароў. На думку рэферы, да моманту атакі 24 секунды, якія адводзіліся на валоданне мячом „Цмокам”, скончыліся, пра што сведчыў гукавы сігнал. Аднак перагляд паўтораў эпізоду пасля матчу пераканаў у правамернасці траплення абаронцы. Нюанс жа сітуацыі заключаўся ў тым, што суддзі адмовіліся звяртацца да прагляду (!), хоць мелі на гэта поўнае права згодна з рэгламентам ФІБА.

Беларускае Радыё Рацыя