Лідар Каталоніі: Мы заваявалі права на незалежнасць



Кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон заявіў у Барселоне, што Каталонія заваявала права на незалежную дзяржаву. Ён абвясціў адбыўшымся рэферэндум, які праходзіў па гэтым пытанні ў нядзелю, нягледзячы на ​супраціў Мадрыда.

Улады Каталоніі паведамілі, што 90% асоб, якія ўдзельнічалі ў галасаванні, падтрымалі ідэю незалежнасці ад Іспаніі. Пры гэтым яўка была невысокай: у галасаванні, па звестках улад Каталоніі, прынялі ўдзел 42,3% выбаршчыкаў.

Канстытуцыйны суд Іспаніі абвясціў рэферэндум незаконным. Сотні чалавек пацярпелі ў сутычках з паліцыяй, якая спрабавала прадухіліць галасаванне.

У цэнтры Барселоны сабраліся тысячы прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі.

„У гэты дзень надзеі і пакут грамадзяне Каталоніі заваявалі права абвясціць незалежную дзяржаву ў выглядзе рэспублікі”, — заявіў Карлес Пучдемон ў звароце, які трансляваўся па тэлебачанні.

„У бліжэйшыя некалькі дзён мой ўрад накіруе вынікі сённяшняга галасавання ў парламент Каталоніі, які ўяўляе суверэнныя правы нашага народа, з тым, каб ён мог дзейнічаць у адпаведнасці з законам аб рэферэндуме”, — заявіў кіраўнік урада Каталоніі.

Спікер каталонскага парламента Кармэ Форкадэл склікала пасяджэнне прадстаўнікоў усіх партый на 14.00 па мясцовым часе ў панядзелак, паведамляе іспанскае агенцтва навін ЭФЭ.

Згодна з каталонскім законам аб рэферэндуме, прынятым каталонскім парламентам 6-га верасня, а затым адмененым Канстытуцыйным судом Іспаніі, парламент павінен правесці пасяджэнне па пытанні аб абвяшчэнні незалежнасці праз двое сутак пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў рэферэндуму.

***

Прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што не прызнае рэферэндум, а ўлады Каталоніі падманулі мясцовых жыхароў, прапанаваўшы ім узяць удзел у незаконным галасаванні.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік жэнералітэту Каталоніі Жордзі Турул, цягам дня ў рэферэндуме ўзялі ўдзел „многія мільёны” мясцовых жыхароў. „Трыста дзевятнаццаць выбарчых участкаў былі павінны зачыніцца, галасаванне не было нармальным, але многія мільёны каталонцаў прагаласавалі. Мы можам казаць, што лік ідзе на мільёны”, адзначыў ён.

Насельніцтва рэгіёна складае 7,5 мільёна чалавек, права голасу ў Каталоніі маюць больш 5,3 мільёна.

***

Выбарчыя ўчасткі зачыніліся а 20-й гадзіне па мясцовым часе  на рэферэндуме аб незалежнасці Каталоніі. Яны працавалі з 09:00 . Па сцвярджэнні рэгіянальных улад, ровень яўкі да сярэдзіны дня склаў больш за 50%. Цягам дня ў рэгіёне праваахоўныя органы забіралі выбарчыя урны, бюлетэні і іншы матэрыял для галасавання. 

Больш за 760 чалавек пацярпелі падчас рэферэндуму. Пра гэта паведамілі ў Дэпартаменце аховы здароўя аўтаномнай вобласці. „У агульнай складанасці 761 чалавеку спатрэбілася медыцынская дапамога”, – адзначылі ў ведамстве.

* * * 

Улады Каталоніі сцвярджаюць, што паліцыя разганяла мітынгоўцаў слёзатачывым газам. Раней паведамлялася, што паліцыя выкарыстала дубінкі і гумовыя кулі. Пацярпелі 465 чалавек.

На сайце вядучага іспанскага інтэрнэт-СМІ вядзецца прамая відэатрансляцыя   падзей.

© AP Photo / Manu Fernandez

Каталонскія ўлады маюць намер звярнуцца ў міжнародны суд са скаргай на дзеянні іспанскіх праваахоўнікаў.

Таксама паведамляецца, што ў сутыкненнях пацярпелі 12 паліцэйскіх. Трое ўдзельнікаў сутыкненняў, у тым ліку непаўнагадовы, былі затрыманыя за непадпарадкаванні паліцыі.

Раней Мэр Барселоны Ада Кола заявіла, што колькасць пацярпелых у выніку беспарадкаў у Каталоніі ў дзень рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну перавысіла 460 чалавек.

„У Каталоніі атрымалі раненні ўжо больш за 460 чалавек. Як мэр Барселоны я патрабую неадкладна пакласці канец дзеянням паліцыі супраць безабароннага насельніцтва”, – паведаміла А.Кола ў „Твітары”.

* * * 

На рэферэндуме ў Каталоніі ўжо прагаласавалі больш за палову выбаршчыкаў.

Яўка на рэферэндуме ў Каталоніі па пытанні аб незалежнасці аўтаномнай супольнасці ад Іспаніі да сярэдзіны нядзелі склала больш за 50 працэнтаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка каталонскага ўрада Жорзі Туруля.

«Цяпер нам кажуць, што ўжо больш за 50 адсоткаў людзей прагаласавалі на участках, дзе не адбываецца паліцэйскае ўмяшанне», – сказаў Туруль.

На некаторых участках для галасавання склалася напружаная сітуацыя. Адбываюцца сутычкі з паліцыяй.

Урад Каталоніі паведаміў, што ў сутыкненнях з паліцыяй, якая спрабуе перашкодзіць правядзенню рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну, пацярпелі ўжо 337 чалавек.

Улады Іспаніі, у сваю чаргу, заявілі пра 11 паліцэйскіх, якія пацярпелі ў сутычках.

* * * 

Улады Каталоніі паведамілі, што ў выніку дзеянняў паліцыі пацярпелі ўжо 38 чалавек. У Барселоне каля аднаго з выбарчых участкаў паліцэйскія пачалі страляць гумовымі кулямі. 

Фота twitter.com/Berlustinho

Прымяненне сілы з боку Іспаніі супраць Каталоніі, не зможа спыніць жыхароў рэгіёну. Пра гэта заявіў кіраўнік рэгіёна Карлес Пучдэмон.

Тым часам улады Каталоніі забяспечылі працу 73% сталоў рэгістрацыі для галасавання на рэферэндуме аб незалежнасці рэгіёну ад Іспаніі. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі  афіцыйны прадстаўнік каталонскага ўрада Жорзі Туруль.

Каталонскія ўлады заклікаюць міжнародную супольнасць звярнуць пільную ўвагу на сітуацыю ў рэгіёне.

Некалькі чалавек пацярпелі ў выніку сутычак з паліцыяй у Каталоніі, дзе праходзіць рэферэндум аб незалежнасці аўтаноміі ад Мадрыда, паведамляе навінавае выданне El Pais.

На выбарчых участках блакуюць доступ да інтэрнэту. Паліцыя заявіла, што ёй удалося ўзяць пад кантроль большую частку з больш як двух тысячаў трохсот участкаў, дзе павінна праходзіць галасаванне. На шэрагу участкаў праходзіць канфіскацыя дакументаў, адбываюцца сутыкненні паміж паліцыяй і людзьмі, які прыйшлі прагаласаваць. Аднак на шэрагу участкаў галасаванне ўсё ж праходзіць.

Сутычкі ж адбыліся, калі паліцыя, згодна з рашэннем суда, спрабавала зачыніць выбарчыя ўчасткі. У каледжы Джауме Бальмес у Барселоне ў сутыкненнях некалькі чалавек пацярпелі, на месца здарэння прыбылі машыны хуткай дапамогі.

Сутыкненні адбыліся і ў школе Санкт Хуліа дэ Рамас ў Жыроне, дзе павінен быў прагаласаваць кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон. Адзін чалавек пацярпеў, яму аказана медыцынская дапамога.

Паліцыя і грамадзянская гвардыя адбіраюць матэрыял для рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі. Пра гэта паведаміла МУС каралеўства. Ведамства апублікавала ў Twitter здымкі скрыняў для галасавання і бюлетэняў, канфіскаваных у Барселоне.

* * * 

Галасаванне на рэферэндуме аб незалежнасці Каталоніі пачалося а 9-й раніцы па мясцовым часе на шэрагу участкаў рэгіёну. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

Частка з 2300 участкаў засталіся зачыненымі – іх блакуе паліцыя. За гадзіну да пачатку галасавання ўлады заявілі, што прагаласаваць можна на любым адкрытым участку пры прад’яўленні пасведчання асобы.

Галасаванне працягнецца да 20:00 па мясцовым часе.

* * * 

Лідары Каталоніі настойваюць, што забаронены цэнтральнымі ўладамі Іспаніі нядзельны рэферэндум аб незалежнасці рэгіёну адбудзецца, нягледзячы на ​​намаганні Мадрыда па яго недапушчэнні.

У нядзелю з раніцы жыхары Каталоніі сталі ў чэргі ля участкаў для галасавання, абсталяваных у школах, – за некалькі гадзін да афіцыйнага пачатку галасавання. Ля ўваходаў на некаторыя ўчасткі стаяць трактары, каб заблакаваць магчымыя дзеянні паліцыі.

На сайце вядучага іспанскага інтэрнэт-СМІ вядзецца прамая відэатрансляцыя гэтай падзеі. 

Улады Каталоніі заяўляюць, што да правядзення рэферэндуму ўсё гатова, і прадказваюць высокую яўку.

Выбарчыя ўчасткі адкрыюцца а 9-й раніцы па мясцовым часе, але арганізатары заклікалі людзей прыйсці раней, каб „абараніць” месцы для галасавання, і многія жыхары прыйшлі за некалькі гадзін да іх адкрыцця. Галасаванне працягнецца да 20.00 па мясцовым часе.

Улады Каталоніі ў сацсетках заклікаюць жыхароў правінцыі самага рознага ўзросту не ігнараваць галасаванне і аказваць мірны супраціў любым дзеянням паліцыі па недапушчэнні правядзення рэферэндуму.

Актывісты правялі ноч ля ўчасткаў для галасавання

bbc.com

Фота El Pais, Reuters, ЕRP