Агляд вясковых прыходскіх хораў у Новым Беразове
Другі год запар у вёсцы Новае Беразова, што на Гайнаўшчыне, прайшла Вечарына вясковых прыходскіх хораў.
Мерапрыемства гэтае – не конкурс, а агляд, мэта якога – зберагаць ад забыцця даўнія паралітургічныя песні, звязаныя з праваслаўным веравызнаннем, якія часта звязаныя з дадзеным прыходам, – паясняе настаяцель праваслаўнага прыхода ў Новым Беразове Ян Казімірук:
– Кожны прыход мае свой адмысловы напеў, сваю мелодыку. І гэтыя песні асабліва любяць у гэтым прыходзе і часта выконваюць. Агляд дае мажлівасць паслухаць гэтую разнастайнасць, успомніць, што спявалася раней.
Вечарына вясковых прыходскіх хораў – гэта таксама спроба звярнуць увагу на вясковыя хоры ды даць ім нагоду выступіць перад вялікай публікай. Сёлета можна было пачуць пяць хораў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара