Тыдзень культуры распачаўся на Слонімшчыне



З фестывалю нацыянальных культур ”Сяброўства без межаў” 1 кастрычніка распачаўся на Слонімшчыне тыдзень культуры. За гэты час слонімцаў і гасцей райцэнтра парадуюць шэраг цікавых і разнастайных мерапрыемстваў. У горадзе і ў сельскай мясцовасці адбудуцца дзень бібліятэк, дзень музея, дзень музыкі, дзень кіно, дзень тэатра.

У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адкрыецца выстава “Запрашаем у свет кніг”, будуць працаваць бібліятэчныя пляцоўкі, выставы-прагляды, прысвечаныя 500-годддзю беларускага кнігадрукавання і акцыя “Чытаем творы Якуба Коласа”. 

У Слонімскім краязнаўчым музеі распачне сваю працу выстава “Язэп Стаброўскі—гонар слонімскай зямлі”, будуць праводзіцца экскурсіі “Старажытны Услонім”. Парадуе і Слонімская дзіцячая школа мастацтваў музычнай гасцінай “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, Сянькоўшчынская дзіцячая школа мастацтваў – сустрэчай са слонімскім кампазітарам Галінай Урадзімскай, Жыровіцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў – музычным вернісажам прац мастакоў Слонімшчыны. У Слонімскім драматычным тэатры адкрыецца выстава тэатральных касцюмаў і дэкарацый…

Падчас тыдня культуры на Слонімшчыне адбудзецца і шэраг іншых цікавых мерапрыемстваў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён