На канцэрт у Польшчы беларусам выдадуць аднаразовыя візы
Пасля навіны пра магчымасць бясплатна аформіць гадавую шэнгенскую візу пры куплі білета на «Партызан-Рок», у Беластоку беларусы масава скупілі квіткі на канцэрт. Аднак МЗС Польшчы ўсумніўся, што візы будуць выкарыстоўвацца па прызначэнні, і вырашыў выдаваць толькі аднаразовыя візы, распавялі арганізатары мерапрыемства.
Марына Калеснікава, арганізатарка канцэрта з беларускага боку, кажа, што па шэрагу прычын МЗС Польшчы перагледзеў хадайніцтва па візах. Наведвальнікам канцэрта дыпламаты вырашылі выдаваць толькі аднаразовыя шэнгенскія візы – пра гэта было абвешчана на гэтым тыдні. Некаторыя сталі вяртаць квіткі.
Ідэя зрабіць гадавыя візы, як ужо тлумачылі арганізатары, з’явілася з-за таго, што ў Польшчы праходзіць шмат арганізаваных імі канцэртаў.
Але пры вяртанні білета чалавеку вяртаецца не поўная сума – па законе арганізатар мае права ўтрымліваць да 25 адсоткаў.