Краязнаўчыя чытанні ў Баранавічах



Чацвёртыя па ліку краязнаўчыя чытанні прайшлі на сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русіно.

На гэты раз адбыліся непрадбачаныя складанасці з дакладчыкамі. Некаторыя захварэлі ў апошні момант. Тым не менш чытанні прайшлі як заўсёды цікава і пазнавальна, кажа старшыня Таварыства Мікалай Падгайскі:

Дакладчыкамі былі людзі цікавыя і вельмі кампетэнтныя: Міхась Бернат, Ірына Дубейка, Анатоль Трафімчык, Яўген Маліноўскі, Аляксей Белы. Гэта ўсё навукоўцы, гісторыкі, высокія прафесіяналы. На мой погляд важна, што публічна ўпершыню было паднята апытанне пра назву баранавіцкіх вуліц, пра назвы тых камуністычных дзеячаў, якія або не мелі ніякага дачынення да горада, ці канкрэтней нават да ўсёй Беларусі.

Паводле Мікалая Падгайскага, усе прысутныя на чытаннях прыйшлі да высновы, што настаў час правесці перайменаванне вуліц. Каб яны не насілі імёны нашых ворагаў або старонніх для Беларусі людзей.

На думку прысутных аматараў роднай мовы, культуры, гісторыі, такія навукова-гістарычныя канферэнцыі або краязнаўчыя чытанні пашыраюць кругагляд і выхоўваюць любоў да роднага краю.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя