Страляніна ў Лас-Вегасе стала найбуйнейшай у гісторыі ЗША (абноўлена)



Побач з казіно Mandalay Bay ў Лас-Вегасе адбылася страліна. Па словах мясцовага шэрыфа, загінулі больш за 50 чалавек, яшчэ каля 200 атрымалі раненні. Стралок забіты падчас спецаперацыі.

 Па ўдакладненых дадзеных, узброены мужчына пачаў страляць па людзях, якія прыйшлі на фестываль, з 32-га паверха гатэля Mandalay Bay, размешчанага побач з аднайменным казіно. Па дадзеных паліцыі, ён дзейнічаў у адзіночку і саўдзельнікаў у яго не было. Па словах крыніц тэлеканала Сі-бі-эс у праваахоўных органах, стралком быў 60-гадовы пенсіянер, які ні разу не трапляў у поле зроку паліцыі. Адзначаецца, што ён быў ветэранам амерыканскай арміі і не ўдзельнічаў у ніякіх баявых дзеяннях.

Раней паведамлялася, што ў выніку атакі загінулі 20 чалавек і яшчэ каля 100 атрымалі раненні. Такім чынам, стральба ў Лас-Вегасе стала найбуйнейшай у гісторыі ЗША па колькасці ахвяр.

 На фотаздымках з месца падзей, якія з’явіліся ў сацсетках, бачныя людзі, што ляжаць на зямлі ў крыві.

Мясцовыя СМІ са спасылкай на відавочцаў сцвярджаюць, што стральба была інтэнсіўнай. «Абойма за абоймай — кулі лёталі паўсюль», — прыводзяць яны словы аднаго з відавочцаў падзей.

Па апошніх звестках паліцыі, страляў 64-гадовы жыхар Лас-Вегаса Стэфэн Паддок. Дагэтуль ён не трапляў у поле зроку праваахоўных органаў. Паддок страляў па людзях, якія прыйшлі на кантры-фэст, з нумара гатэля Mandalay Bay на 32-м паверсе.

У ходзе спецаперацыі падазраванага застрэлілі, аднак паліцыя яшчэ некаторы час прасіла не набліжацца да казіно і гасцінічнага комплексу, бо не выключала, што ў забітага стрэлка былі саўдзельнікі. У выніку гэтыя апасенні не пацвердзіліся.

BBC