У Беластоку спявалі беларускія сем’і
У Беластоку прайшоў конкурс беларускай песні “Сем’і, якія спяваюць”. На сцэне можна было пабачыць бацькоў са сваімі дзецьмі ці нават бабуляў і дзядуляў з унукамі.
Сямейнае спяванне – гэта неад’емная частка беларускай культуры, кажа старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі.
– Вельмі часта бывала так, што ў сям’і спявалі не толькі адзінкі, а ўсе ці амаль усе. Такім чынам, мы хочам паказаць багацце беларускай песні ў сямейным асяроддзі, у выхаванні.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі