Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак



У судзе Цэнтральнага раёна Менска адбыліся чарговыя суды над удзельнікамі мітынгу 8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы. Некалькі спраў скончыліся адміністрацыйнымі арыштамі.

Так сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак.

15 сутак за абарону незалежнасці, якія дае суд Рэспублікі Беларусь, – гэта, канешне, абсурд. Іншай ацэнкі няма. Відаць, змянілася нейкая палітычная абстаноўка і , як заўсёды гэта бывае, усё вяртаецца на свае колы. 15 сутак – у гэтым нічога новага: рэпрэсіі ідуць той жа хадой. Таму пра ніякую лібералізацыю гаворкі няма.

Павел Севярынец віны падчас разгляду справы не прызнаў. І будзе абскарджваць гэтае судовае рашэнне.

Таксама асуджаныя берасцейскія актывісты Андрэй Шарэнда на 15 і Наталля Папкова на 7 сутак, Уладзімір Няпомняшчых з Гомеля і Аляксандр Абрамовіч з Барысава атрымалі штрафы па 50 базавых велічынь (1150 рублёў), а Маргарыта Федароўская з Менска – 20 базавых (460 рублёў).

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск