Ці АМАПу можна ўсё?



 

Ці АМАПу можна ўсё? Грамадскі актывіст з Кобрына Алесь Мех атрымаў адказ на сваю скаргу, накіраваную ў Следчы камітэт па Кобрыньскім раёне. Адказ прыйшоў з упраўлення ўнутраных спраў Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта за подпісам часова выконваючага абавязкі намесніка начальніка ўстановы Віктара Мельнікава, кажа Аляксандр Мех:

АМАП не прадстаўляецца. Ён проста адразу збівае і «нейтралізуе» людзей. У гэтым адказе напісаныя вельмі цікавыя рэчы: што міліцыянты і вось гэтыя АМАП-аўцы дзейнічалі па законе, а за пашкоджанні, якія яны мне нанеслі, не адказваюць.

РР: А хто адказвае?

Ды ніхто не адказвае.

15 жніўня Аляксандр Мех быў жорстка збіты людзьмі ў чорным адзенні і чорных масках, калі выходзіў з пад’езда са знаёмым. Пазней актывіста судзілі за непадпарадкаванне міліцыянтам, але суд апраўдаў яго. Міліцыянты ў сваю чаргу абскардзілі судовае рашэнне, таму справа Меха зноў будзе разглядацца.

Беларускае Радыё Рацыя