«Пейзаж Падляшша» ад Дыяны Астапюк-Янчук
У Беларускім музеі ў Гайнаўцы можна паглядзець выставу «Пейзаж Падляшша» аўтарства Дыяны Астапюк-Янчук. Мастачка нарадзілася ў Луцку ў 1943 г, у мастацкай сям’і. Зараз жыве ў падляшскай вёсцы Навасады. Малюе больш за 30 гадоў. Дэб’ютавала ў 1980 годзе.
«Я прыехала на Падляшша з ваколіц Аполя – і ўжо тут жыву з 20 гадоў – кажа мастачка Дыянa Астапюк-Янчук – я ў захапленні ад прыроды Падляшша»:
— На падлшяскіх матывах гэта ўжо пятая выстава. Мяне захапляе краявід, разнастайнасць дрэў, разнастайнасць цудоўнай флоры. Мяне няспынна цягне маляваць Падляшша. Кветкі — гэта мая тэма.
Выставу мастачкі можна і падзяліць на тры часткі: пейзаж Падляшша, кветкі ды партрэт.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя