Рэха вясновых пратэстаў “недармаедаў”
У Пінску прадстаўнік Руху “За Свабоду”, сябра Партыі БНФ Алесь Рамановіч атрымаў ліст з Аддзела прымусовага выканання, у якім гаворыцца, што актывіст мусіць выплаціць 172 рублі за ўтрыманне ў Ізалятары часовага ўтрымання.
“Калі яны не забыліся пра тое, што я не аплаціў іх паслугі, пра якія я не прасіў, то і я не забыўся пра тыя ўмовы”, – кажа Алесь Рамановіч:
– Умовы там вельмі дрэнныя. Нары драўляныя, спаць на іх вельмі нязручна. Калі чалавека змяшчаюць у ІЧУ, яго гісторыю захворванняў ці картку медычную не запрошваюць. Не праводзяць медагляду. Перад снеданнем ці абедам ты не маеш магчымасці нармальна рукі памыць.
Нагадаем, што ў красавіку Алесь Рамановіч пакараны 15-суткавым арыштам і 40 базавымі велічынямі штрафу за ўдзел у акцыі “недармаедаў”, якія двойчы ладзіліся на гарадской плошчы Пінска.
Беларускае Радыё Рацыя