Сяргей Жадан: Беларусам і ўкраінцам трэба трымацца разам



Сяргей Жадан – украінскі пісьменнік і паэт, замежны госць 8-га літаратурнага фестывалю «Zebrane», які праходзіць у беластоцкім клубе «Змена клімату». Творчая супольнасць як Беларусі, так і Украіны вельмі падобныя, кажа Сяргей Жадан:

– Увогуле, у сітуацыі, калі Расея намагаецца рэалізаваць свой імперскі праект, нам проста неабходна трымацца разам. Гучыць гэта даволі абстрактна, але за гэтым абстрактным можна знайсці канкрэтныя рэчы. Прынамсі культурныя асяроддзі павінны трымацца разам, падтрымліваць адзін аднаго. Бо і вам ёсць чаму павучыцца ў нас, і нам не варта задзіраць нос, бо ў Беларусі таксама ёсць чаму павучыцца.

У рамках 8 літаратурнага фестывалю «Zebrane» запланавана 12 сустрэчаў з літаратамі і экспертамі. А таксама музычныя сустрэчы. Сустрэча з Сяргем Жаданам як замежным госцем доўжылася 1,5 гадзіны, літаратар не толькі расказваў пра сваю творчасць, але таксама адказваў на пытанні беластачанаў.

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя