Вызваленне Комліка – посьпех дэмакратычнай грамадскасці



Адмовіўся даваць паказанні. Палітвязень Ігар Комлік вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе. Бухгалтар прафсаюзу РЭП быў арыштаваны 2 жніўня гэтага году ў падазрэнні ва ўхіленні ад падаткаў.

– Паколькі ўсё дыктуецца не следчымі органамі, як я разумею, нельга сказаць адназначна, чым гэта закончыцца. Усё гэта непрадказальна. У нас, на жаль, дзейнічае не заканадаўства, а “пазваночнае права” – як пазвоняць і скажуць Следчаму камітэту, так і будзе.

Са словаў Ігара Комліка, падчас знаходжання пад вартай на яго не аказвалася аніякага фізічнага ціску, між тым сам факт зняволення ўжо з’яўляецца досыць сур’ёзным псіхалагічным фактарам уздзеяння на зняволеных. 

Цалкам інтэрв’ю слухайце ў далучаным гукавым файле:

Вызваленне Ігара Комліка – гэта агульны поспех дэмакратычнай грамадскасці. Бухгалтар прафсаюзу РЭП, які быў арыштаваны ў жніўні гэтага года за нявыплату падаткаў, вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

Было папярэняе спадзяванне, што Ігар Комлік усё ж павінен выйсці на волю, бо ў адпаведныя тэрміны не былі прад’яўленыя ніякія абвінавачанні, кажа старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч:

– Няма зусім ніякіх падстаў, каб яго ўтрымліваць далей. Ён для грамадства і для следчых не прадстаўляе ніякай пагрозы. Маглі адразу адпусціць. Тое, што гэта справа не эканамічная, а палітычная, зразумела  сёння і малому дзіцяці.

Са словаў Генадзя Фядыніча, далейшыя перспектывы разгляду гэтай крымінальнай справы ў сённяшніх умовах прадказаць цяжка. Тым не менш, Ігар Комлік ужо выйшаў на працу і вярнуўся да сваіх абавязкаў бухгалтара прафсаюзу РЭП.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота facebook.com/ViasnaHumanRights