’’Invest Weekend’’ дапаможа рэалізаваць вашыя ідэі



У Берасці сустрэліся маладыя сацыяльныя прадпрымальнікі і людзі, якія хочуць рэалізавацца ў бізнэсе, а таксама прадстаўнікі бізнэс-структур. У Берасцейскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў чацвёрты па ліку ’’Invest Weekend’’. „Важна, каб на першым этапе людзі не баяліся выказваць свае ідэі,” – адзначыў каардынатар праекту Зміцер Макарук:

– Не трэба саромецца. Трэба паказваць, распавядаць пра сваю ідэю. Нават калі гэта будзе не інвестар, гэта будзе экспертная рада, якая можа пераасэнсаваць ідэю, каб яна была больш камерцыйнай і цікавай. І гэта дазваляе людзям не баяцца працаваць з публікай – тэставаць сваю ідэю і тэставаць рынак.

Са словаў арганізатараў ’’Invest Weekend’’ галоўнае – гэта зразумець, што на дадзены момант патрэбнае грамадству і ўмець гэта презентаваць. Другі этап не менш складаны і адказны – гэта пошук інвестара для такіх сацыяльна арыентаваных праектаў.

Беларускае Радыё Рацыя