Журналісту і аператару „Белсата” на чарговым судзілішчы – па 30 базавых!
У судзе Заводскага раёна Менску адбыўся суд над журналісткай незалежнага тэлеканала “Белсат” Любоўю Лунёвай ды аператарам Дзмітрыям Краўчуком. Падставай стала іх праца фрылансерамі без афіцыйнай акрэдытацыі – у час падрыхтоўкі рэпартажа з сярэдняй школы №210, што месціцца ў сталічным мікрараёне Шабаны.
Справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 22-9 вяла суддзя Заводскага раёна Вера Галаўкова. Казус адбыўся яшчэ да пачатку працэсу, калі Краўчуку выпісалі на адзін час “паперкі” як сведку і як абвінавачанаму – праўда ў розныя кабінеты.
Урэшце, паводле адміністрацыі Заводскага раёна віной ва ўскрытых парушэннях аказаліся… журналісты. Хоць наяўнасць іх прызнала нават начальніца ўпраўлення адукацыі Ляхновіч.
Паводле рашэння суддзі Галаўковай, Любоў Лунёва ды Дзмітрый Краўчук аштрафаваныя на 30 базавых велічынь, што складае па 690 рублёў кожнаму.
Больш падрабязна пра судовую справу – у далучаным гукавым файле.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара