Праваабарончае аб’яднанне “Пакт” не рэгіструюць



Беларускія ўлады працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі права-абарончага аб“яднання «Пакт». Яго заснавальнікамі выступаюць Міхаіл Пастухоў і Леанід Судаленка.

sudalenka1

Паводле Судаленкі, перашкоды, а таксама адмовы ў разглядзе скаргаў – вымушаюць звяртацца ў Камітэт ААН па правах чалавека:

– Сітуацыя такая – нам Вярхоўны суд адмовіў. Касыцыйнаму абскарджанню гэтае рашэнне не падлягае, таму мы падалі наглядную скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суда і адначасова рыхтуем скаргу ў камітэт ААН па правах чалавека. 

Як раней паведаміў выканаўчы дырэктар аб’яднання Леанід Судаленка, арганізацыя стваралася дзеля абароны інтарэсаў грамадзянаў, на карысць якіх Камітэт ААН па правах чалавека прыняў і будзе прымаць рашэнні аб парушэнні з боку дзяржавы грамадзянскіх і палітычных правоў.

Міністэрства юстыцыі ў адмове рэгістрацыі аб’яднання спаслалася на недакладнасці ў паданых дакументах.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя