„Цмокі” даведаліся супернікаў у групавым этапе Кубка ФІБА-Еўропа
Па выніках жараб’ёўкі „драконы” трапілі ў групу F разам з венгерскай „Альбай”. Трэцім супернікам менчан стане пераможца пары „Пардубіцэ” (Чэхія) – „Шарлеруа” (Бельгія). Дзве мацнейшыя каманды па выніках першага групавога этапу пройдуць у наступны раўнд.
Першы матч „Цмокі” правядуць 18 кастрычніка ў Менску. У госці да нас прыедзе або чэшскі „Пардубіцэ”, або „Шарлеруа” з Бельгіі. Вядома, што 6 снежня „драконы” прымуць „Альбу”.
Кубак ФІБА-Еўропа – новы турнір, які прыйшоў на змену „Еўрачэленджа” ў 2015-м. „Цмокі” правялі ў ім два сезоны, абодва разы спыняючыся на другім групавым этапе.