Расея паставіць у IV квартале на беларускія НПЗ 4,5 млн т нафты
Расея паставіць у IV квартале бягучага года на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы 4,5 млн т нафты, паведамілі ў канцэрне „Белнафтахім”.
„На беларускія НПЗ будзе пастаўлена 4,5 млн т нафты па графіку. Такі аб’ём адпавядае заяўцы беларускага боку”, – адзначылі ў канцэрне.