Беларускія масоны існуюць



Беларускія масоны існуюць. Днямі ў менскім Доме масонаў, дзе месціцца адна з філій Гістарычнага музея, адбылася прэзентацыя экспанатаў, звязаных з сучасным масонствам у Беларусі.

Гаворыць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў:

Вельмі прыемна, калі проста пішуць у музей і кажуць: мы хочам зрабіць падарунак. Калі гэты падарунак настолькі цікавы і незвычайны як прадметы масонаў, дык гэта нас вельмі заінтрыгавала. Мы адразу сустрэліся з чалавекам. І проста пакінуць гэтыя прадметы ў фондах музея не паказаўшы іх, я лічу не зусім правільным. Таму мы зрабілі такую міні-прэзентацыю. Мы ўбачылі рэальную цікавасць ў наведнікаў, у тым ліку ў сродкаў масавай інфармацыі, і, я думаю, мы яе будзем працягваць.

На дадзены момант у Беларусі існуюць чатыры масонскія ложы, прыпісаныя да Вялікіх ложаў Літвы, Польшчы, Расеі і Украіны. Неўзабаве павінна паўстаць уласна беларуская Вялікая масонская ложа.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя