Не стаў “сексотам” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Да 10 гадоў лагераў быў засуджаны Мікола Конан з Лужкоў, што на Шаркоўшчыне, за адмову стаць “сексотам” КДБ. Пераслед Міколы Конана пачаўся пасля таго, як ён надрукаваў прысягу для Саюзу беларускіх патрыётаў. Падчас лагераў па волі лёсу ён стаў удзельнікам Нарыльскага паўстання ў 1953 годзе. Гэта было самае працяглае і масавае выступленне вязняў у гісторыі ГУЛАГа.