Цыркавыя яноты пачаставаліся ў краме алкаголем і прысмакамі
Цыркавыя яноты, якія ўцяклі падчас гастроляў ва ўкраінскім горадзе Старажынец і напіліся алкаголю ў разгромленай імі краме, адчуваюць сябе нармальна. Пра гэта РЕН ТВ распавёў адміністратар цырка, паведамляе lenta.ru.
Там распавялі, што звяркі шустрыя ад прыроды і ўсю ноч не давалі спаць. Больш такіх выпадкаў не ўзгадваюць. А для вагі (да 17 кілаграмаў) яны выпілі больш чым дастаткова.
Раніцай ўладальніца крамы, калі прыйшла адкрываць яе, натыкнуліся на беспарадак і двух тоўстых янотаў. Жанчына прагнала іх, але адзін са звяркоў падрапаў ёй нагу.
Як можна меркаваць па фота, янотам спадабаліся каўбасы, сыры і прысмакі. Яны скінулі з паліц некалькі бутэлек алкаголю і выхлебталі ўсё, што пралілося, – гарэлку, каньяк і піва.
Тры дні звяркі пакутавалі ад моцнага пахмелля, таму ў цырку іх замянялі іншыя яноты.
Магазін ацаніў шкоду ў 46 000 грыўняў (3385 беларускіх рублёў).