Польшча разграміла Арменію і выйшла на мундыяль
Зборная Польшчы ў чарговым матчы адборавага турніру да чэмпіянату свету па футболе разграміла ў гасцях дружыну Арменіі – 6:1. Хет-трык у сустрэчы здзейсніў лідар польскай рэпрэзентацыі Роберт Левандоўскі. Цяпер у яго стала 15 забітых мячоў у групавым турніры – гэты новы рэкорд кваліфікацыі ў Еўропе – і да Еўра і да чэмпіянату свету. Цяпер у Левандоўскага стала 50 галоў за польскую дружыну – гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю „бялэ-чэрвоных”. Паводле міжнароднай федэрацыі футбольнай статыстыкі 44 галы на рахунку Влодзімежа Любаньскага, 42 – Гжэгаша Лято.
Дадамо, што Роберт Левандоўскі стаў толькі 20-ым футбалістам у гісторыі Старога свету, якому ўдалося забіць 50 і больш мячоў за нацыянальную дружыну.
Яшчэ па мячы ў сустрэчы з Арменіяй забілі Каміль Грасіцкі, Якуб Блашчыкоўскі і Рафал Вольскі.
Зборная Польшчы ўпэўнена ідзе на першым месцы, набраўшы 22 ачкі. У вячэрнім матчы Чарнагорыя прайграла на сваім полі Даніі – 0:1. Такім чынам каманда Польшчы датэрмінова забяспечыла сабе першынства ў групе і месца ў фінальным турніры. Польшча 8-ы раз выступіць на мундыялі.
У гэты дзень забяспечылі сабе месцы ў фінальным турніры таксама Англія, якая перамагла дома Славенію 1:0 і Германія, якая выйграла ў гасцях у Паўночнай Ірляндыі 3:1.
Беларускае Радыё Рацыя