У Магілёўскай вобласці знойдзеныя трупы двух немаўлят



Трупы нованароджаных дзяўчынак знойдзеныя ў домаўладанні ў Быхаўскім раёне і на заводзе ўтылізацыі бытавых рэсурсаў у Магілёве.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, 5 кастрычніка цела немаўляці ў Магілёве знайшлі працаўнікі завода ўтылізацыі бытавых рэсурсаў (ЗУБР). „Следства мае здагадку, зыходзячы з вонкавых прыкмет, што роды праходзілі па-за медыцынскай установай”, — сказала Салянюк, адзначыўшы, што праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўсталяванні асобы парадзіхі.

Прадстаўнік следства таксама паведаміла, што 27 верасня 41-гадовая жыхарка Быхаўскага раёна звярнулася ў цэнтральную раённую бальніцу Быхава па медыцынскую дапамогу. У ходзе абследавання пацыенткі медыцынскія работнікі выявілі ў яе сляды нядаўняй радавой дзейнасці.

„Следча-аператыўная група, якая выбыла на месца, правяла агляд дома парадзіхі, дзе пад падлогай без прыкмет жыцця было знойдзенае цела нованароджанай дзяўчынкі, загорнутае ў тканіну. Устаноўлена, што жанчына не знаходзілася на ўліку па цяжарнасці і па адпаведную медыцынскую дапамогу не звярталася”, — паведаміла Салянюк. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці немаўляці прызначаныя комплексныя экспертныя даследаванні.

Па абодвух фактах выяўлення трупаў немаўлятаў следчыя органы пачалі праверку.

belapan.com