Справа 1938 г. “Антысемітызм як антысавецкая агітацыя”
Галоўнай мэтай нацыянальнай палітыкі СССР было “стварэнне новай гістарычнай супольнасці – савецкага народа”. Фармаванне такой звышнацыі, паводле марксісцка-ленінскіх ідэолагаў, вымагала “сцірання нацыянальных своеасаблівасцяў”, што на практыцы азначала татальную русіфікацыю ўсіх нярусіх народаў Савецкага Саюза.
Але існавала і дактрына “пралетарскага інтэрнацыяналізму”, якая ў перакладзе з марксцісцка-ленінскага славаблуддзя зводзілася да наступнага: маўляў, нягледзячы на розніцу моваў, культур і традыцый, пралетарыі ўсіх краінаў з’яўляюцца атрадамі вялікага міжнароднага камуністычнага руху ў справе перамогі Сусветнай Рэвалюцыі. А таму знявага працоўных па нацыянальных прыкметах – цяжкое злачынства.
У траццатыя гады ў СССР прайшло даволі шмат працэсаў, дзе падсудным інкрэмінаваўся антысемітызм. Працэсы шырока асвятляліся ў друку, у тым ліку і ў тых СМІ, якія чыталі па-за межамі Савецкага Саюза.
Але ці сапраўды савецкая ўлада так любіла тых яўрэяў?
* * *
16 лістапада 1938 года міліцыянты, якія дзяжурылі на чыгуначнай станцыі Чарнігава, звярнулі ўвагу на скандальнага грамадзяніна, відавочна падпітага. Грамадзянін чапляўся да пасажыраў з прамовамі і гучна лаяўся…
ИЗ ПРОТОКОЛА ЗАДЕРЖАНИЯ
1938 года я, нар. инспектор нар. службы ж. д. ст. Чернигов Резничок в присутствии понятого (…) задержал проживающего в Чернигове гр. Кашицкого Григория Ефимовича, в том, что 16. 11. 38 г. в 21 час находился в вокзале на ст. Чернигов и среди пассажиров занимался антисоветскими разговорами.
Міліцыянт Рэзнічок быў настолькі непісьменным, што нават не змог выразна патлумачыць, а ў чым менавіта выявіўся антысаветызм у размове затрыманага. Але гэта патлумачылі іншыя грамадзяне, якіх затрымалі ў якасці сведкаў. Грамадзянін Кашыцкі не проста заклікаў “біць жыдоў і ратаваць Расею”, але і ставіў у прыклад Гітлера, у якога вырашэнне “яўрэйскага пытання” атрымлівалася, на думку Кашыцкага, проста бездакорна.
Ужо падчас першага допыту высвятлілася, што Рыгор Яўхімавіч Кашыцкі – беларус родам з Дрычына, што непадалёк Старых Дарогаў, што паходзіць ён з тамтэйшай басоты-галоты, адукацыі не мае, затое працуе ў калгасе бухгалтэрам.
Першы допыт адбыўся праз гадзіну пасля затрымання. Спярша Кашыцкі, як і мае быць для падпітага, шчыра не разумеў, за што яго прывезлі ў НКВД. Падумаеш – пажадаў нейкім там жыдам перадохнуць! Але і на гэтым допыце, і на ўсіх наступных чэкісты хуценька растлупачылі, што ніякіх “жыдоў” у СССР няма, а ёсць савецкія людзі яўрэйскай нацыянальнасці і што за такія словы давядзецца адказваць па закону.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО КАШИЦКОГО
25 ноября 1938 г.
(…)
ВОПРОС: Вам пред’явлено обвинение по ст. 54-10 УК УССР, то есть в том, что вы (…) проводили антисоветскую агитацию, направленную противо политики Партии и советского правительства, призывая к погромам еврейской нации и восхваляли политику Гитлера.
Признаете ли вы себя виновным в этом?
ОТВЕТ: Нет, виновным себя в предъявленом обвинении не признаю (…) Добавляю, что в момент задержания я был пьян.
ВОПРОС: Значит, в момент задержания (…) вы были слегка выпивши или были в состоянии опьянения до невменяемости?
ОТВЕТ: В момент моего задержания (…) я был пьян до невменяемости, я это хорошо помню (…)
І гэты, і ўсе наступныя пратаколы допытаў антысеміта Кашыцкага нагадваюць сварку суворай жонкі з шалапутным мужам: “дзе піў?..” “колькі выпіў?..” “з кім піў?..” і “ці запіваў гарэлку півам?..”
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО КАШИЦКОГО
29 ноября 1938 г.
(…)
ВОПРОС: Арестованный, расскажите без утайки: когда вы начали выпивать, с кем именно, какие напитки и о чем вы разговаривали во время выпивки?
ОТВЕТ: Я еще днем выпил пива в парке, потом у меня оставалось время до поезда, и я зашел в рюмочную и выпил немного водки. На вокзал я пришел раньше, чтобы не опоздать на поезд, в ожидании поезда я выпил еще пару пива и водки, не помню сколько. То, что я выпивал водку и пиво, может подтвердить буфетчица. В это время со мной никого не было, я выпивал один и был пьяный до невменяемости (…)
Безумоўна, Рыгор Кашыцкі, кажучы сучасным слэнгам, “касіў пад алкаша-хроніка”: маўляў, быў нападпітку, нешта гаварыў, але што – не памятаю, хоць забіце! Але ж і ў НКВД не дарма атрымлівалі зарплаты!
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО КАШИЦКОГО
1 декабря 1938 г.
(…)
ВОПРОС: Вы пытаетесь прикрыть свою антисоветскую деятельность тем, что (…) якобы были пьяны до бессознания. Это неправда. Предъявляю вам справку врачебного освидетельствования (…) где ясно указано, что вы были в состоянии среднего алкогольного опьянения и даже шли самостоятельно.
ОТВЕТ: Я этого не помню (…)
Зрэшты, чэкістам было глыбока няпляваць і на памятлівасць нейкага п’янага абармота, і на ступень ягонага сп’янення, і на астатнія акалічнасці. Заклік да пагромаў быў пацьверджаны сведкамі, і гэты заклік кваліфікаваўся як “антысавецкая агітацыя, скіраваная супраць савецкіх людзей яўрэйскай нацыянальнасці”.
Суд над антісемітам Кашіцким адбыўся ўжо напачатку наступнага года.
ВИРОК
Ім’ям Української Соціалістичної Радянської Республіки
1939 р. січня 09 дня Чернігівський обласний суд
(…)
Віришів:
Кашицького Григорія Юхимовича визнати винним в злочині (…) по ст 54-10 і підвегнути до позбавлення волі в далекіх місцевісцях СРСР на п’ять років (…)
Суд над Кашыцкім, у адрозненне ад шматлікіх судоў над іншымі “антысаветчыкамі”, зрабілі адкрытым. Сярод прысутных на працэсе былі і рабкоры мясцовых газет, якія на наступны дзень напісалі пра абуральныя выказванні антысавецкага элемента, які прапагандаваў неўласцівую для СССР нацыянальную варажнечу і за гэта быў справедліва асуджаны савецкім судом.
Пра іншыя судовыя справы, фігуранты якіх былі пакараныя за антысемітызм, а таксама за чарнасоценныя і пагромныя заклікі, савецкія газеты таксама пісалі рэгулярна, прытым пафас абурэння “асобнымі несвядомымі элементамі” сягаў апошняга градуса.
Але не пісалы тыя савецкія газеты пра іншае… У тым жа 1938 годзе ва ўсім СССР амаль не засталося школаў з выкладаннем на ідыш – калі не браць пад увагу хіба што Яўрэйскую аўтаномную вобласць са сталіцай у Бірабіджане, дзе савеція яўрэі разам з нанайскім і ўдугэйскім народамі знайшлі сваю гістарычную радзіму. Адна за другой ліквідаваліся яўрэйскія выдавецтвы, зачыняліся яўрэйскія газеты. Скончылася ўсё гэта ў 1952 годзе пачварнай антысеміцкай “справай дактароў”, прытым фразеалогія ідэолагаў той справы мала чым адрознівалася ад гебельсаўскай.
* * *
Яўрэі былі далёка не адзіным народам СССР, чыі мова і культура мэтанакіравана знішчаліся. Абсалютна аналагічная палітыка праводзілася ў дачыненні беларусаў, украінцаў, казахаў, татараў… Ад пачатку трыццатых гадоў на кіруючыя пасады ў тую ж БССР сістэмна прызначаліся кадры з Расеі, якія ў сваёй бальшыні вельмі зняважліва ставіліся да культуры і мовы народа, якім іх прызначалі кіраваць.
Расейска-савецкі дзяржаўны шавінізм прастаў крылы…
Так што ўсе працэсы 30-х гадоў супраць носьбітаў бытавога антысемітызма (як і супраць тых, хто па-п’яні дапускаў зняважлівыя рэплікі пра “бульбашоў”, “хахлоў” і гэтак далей) можна лічыць хіба што дымавой заслонай для фармавання штучнай супольнасці пад назовам “савецкі народ”.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра тое, якім быў Кіеўскі ўніверсітэт у часы студэнцтва Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, а таксама пра тое, як Дзяржбяспека кантралявала студэнтаў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-14722”