Каляндар «Наш край» на 2018 год без 100-годдзя БНР
У менскім выдавецтве «Беларусь» накладам 4 тысячы асобнікаў (летась наклад быў 5 тысяч асобнікаў) выйшаў з друку беларускамоўны адрыўны каляндар «Наш край» на 2018 год. Складальнікам календара з’яўляецца Алеся Коршак.
Прыгожа выдадзены адрыўны каляндар распавядае пра Беларусь, пра яе гісторыю, культуру, прыроду, беларускую кухню і народную медыцыну. Чытачы шмат цікавага даведаюцца пра абрады і звычаі на Беларусі. У календары пазначаны юбілейныя даты вядомых у Беларусі людзей. Праўда, складальніца дзесяткі юбілеяў вядомых у Беларусі людзей у каляндар так і не ўключыла. Не пазначана ў календары і 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.
Беларускае Радыё Рацыя