„Мы выйшлі, каб абараніць свой сцяг”
Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Барселоны выказаць пратэст супраць планаў лідараў Каталоніі аб’явіць пра незалежнасць пасля непрызнанага рэферэндуму, на якім 90% выказаліся за аддзяленне ад Іспаніі, піша Бі-бі-сі. Напярэдадні ў суботу мітынгі ў падтрымку адзінства Іспаніі прайшлі ў сталіцы і іншых буйных гарадах.
Арганізатары ў Барселоне называюць нядзельную акцыю мітынгам «маўклівай большасці», якая выступае супраць рэферэндуму.
Людзі, якія сабраліся трымаюць у руках сцягі Іспаніі і Каталоніі і скандуюць: «Слава Іспаніі», «Каталонія — гэта Іспанія», «Я іспанец, іспанец, іспанец».
Людзі ідуць, свішчуць, а аўтамабілі сігналяць ім у адказ.
Удзельнікі дэманстрацыі сказалі, што вельмі незадаволеныя тым, як каталонскае тэлебачанне асвятляе пратэсты. Па іх словах, раніцай тэлеканалы замест мітынгу паказвалі манастыр Монсэрат.
90% ад 2,3 млн каталонцаў, якія прыйшлі на непрызнаны і забаронены Мадрыдам рэферэндум 1 кастрычніка, прагаласавалі за аддзяленне ад Іспаніі. Яўка пры гэтым склала 43%.