БГК імя Мяшкова адолеў у гасцях дацкі „Ольбарг”
Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў нядзелю ў чарговым матчы Лігі чэмпіёнаў адолеў у гасцях дацкі „Ольбарг” – 23:20. У першым тайме назіралася нязначная перавага паўночнаеўрапейскай каманды – 11:10 перад перапынкам. У другім жа тайме берасцейцы перахапілі ініцыятыву. Цягам гульні яны былі наперадзе і на 5 мячоў. Інтрыга зыходу ажывілася толькі ў канцоўцы, якую лепш правёў усё ж чэмпіён Беларусі.
Такім чынам БГК дамогся другой вікторыі ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў – у каманды 4 ачкі пасля 4 гульняў.
Турнірнае становішча ў групе „В”: Веспрэм — 6 ачкоў (3 гульні), Фленсбург — 5 (4), ПСЖ — 4 (3), БГК імя Мяшкова — 4 (4), Віве — 3 (4), Ольбарг — 2 (4), Цэле — 2 (3), Кіль — 2 (3).
Беларускае Радыё Рацыя