Таццяна Мархель: У Беластоку цёплая публіка



На сцэне беластоцкага драматычнага тэатра паказалі монаспектакль «Беларусь. Дыдактыка» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з Менска. Гэта спектакль амаль біяграфічны, дзе народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель расказвае свае гісторыі.

Праз беларускі фальклор і ўрыўкі з класічнай літаратуры актрыса не толькі разважае са сцэны, але і імправізуе.

Прыехаў мой муж з мамай знаёміцца. Селі за стол, чарку налілі і мама кажа: «Ведаеш, Жэня, ужо вяселля з Таняй у цябе такога шырокага не будзе, дык дайце я вам хоць песню заспяваю». І запела яна: «А дзе ж табе, Жэнечка, а кот вочы выдраў, па якіх ты ездзіў, а якую выбраў».

Шчасце. Думаю, прыеду – зусім па-другому жыць буду.

Я нават шмат дабавіла. Пра вяселле, майго мужа і тое, як мама спявала, бо я адчувала такую цікавасць, такі подых. Спектакль так хораша прайшоў, так цёпла.

Спектаклем «Беларусь. Дыдактыка» і творчай сустрэчай з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель завершыўся фестываль «Напрамак Усход». На сцэне беластоцкага драматычнага тэатра выступалі артысты з Украіны і Беларусі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: facebook.com/teatrdramatyczny/